У Кіеве адзначаюць гадавіну Майдану. Правакатары хацелі падпаліць апоны


У цэнтры Кіева на веча ўдзельнікаў Рэвалюцыі годнасці сабраліся каля чатырох соцень людзей. У асноўным гэта актывісты нацыяналістычных арганізацыяў, добраахвотнікі АТА ды сваякі загінулых падчас Рэвалюцыі.

Зафіксаваныя некалькі сутычак. Невядомыя спрабавалі пранесці на Майдан апоны і падпаліць іх.

Паводле відавочцаў, група людзей з апонамі прарвалася праз кардон Нацпаліцыі. Гэта маглі быць ультрас аднаго з футбольных клубаў.

Паліцыя не ўжыла спецсродкаў, адбылася невялікая бойка, у актывістаў адабралі некалькі апонаў і адпусцілі.

Ніводны прадстаўнік улады на Майдане не зʼявіўся. Людзі ў натоўпе заклікаюць да працягу рэвалюцыі і пратэстаў.

Цяпер калона з некалькіх соцень людзей рушыла да офісу ўкраінскага палітыка Віктара Медвядчука. Ён – хросны бацька дачкі Уладзіміра Пуціна. Цяпер Медвядчук удзельнічае ў перамовах па вызваленні закладнікаў, якіх захапілі прарасейскія сілы на Данбасе.

21 лістапада ва Украіне адзначаюць Дзень годнасці і свабоды. Дзень годнасці і свабоды адзначаецца ў гонар двух рэвалюцый: Памаранчавай і Годнасці 2013-га года (Еўрамайдан), калі адбыліся масавыя сутычкі паміж праваахоўнікамі і пратэстоўцамі. Цэнтр Кіева патрулююць звыш 18 тысяч праваахоўнікаў.

ДР belsat.eu паводле korrespondent.net, nv.ua, 112.ua

Стужка навінаў