У цэнтры Кіева пачаліся сутыкненні паміж паліцэйскімі і прыхільнікамі блакады чыгуначных зносін з ДНР і ЛНР. Пратэстоўцы ламалі агароджы і спрабавалі ўсталяваць намётавы гарадок.
Пра гэта паведамляе ў сваім Твітэры «Громадське» .
«Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на прэс-службу кіеўскага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі паведамляе, што паліцыя затрымала некалькі чалавек. Сярод іх – камандзір батальёна «АУН» Мікалай Каханіўскі. Начальнік галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Кіеве Андрэй Крышчэнка паведаміў, што ўсяго затрыманыя пяць чалавек. Паводле яго слоў, адзін паліцэйскі «сурʼёзна пацярпеў», перадае «Громадське».
Тэлеканал са спасылкай на добраахвотнікаў Чырвонага Крыжа, якія дзяжураць на Майдане, паведаміў пра дзесяць пацярпелых у раёне сутыкненняў. Адзін з іх атрымаў атрымаў чэрапна-мазгавую траўму.
ВД паводле www.rbc.ru