У Кіеве ад выбуху гранаты загінуў ветэран АТА


Падчас выбуху гранаты ў Кіеве загінулі двое мужчын, адзін з іх аказаўся ветэранам баявых дзеянняў на Данбасе.

Агенцтва УНІАН піша, што выбух адбыўся ўвечары 22 кастрычніка ў цэнтры Кіева, непадалёк ад бару на вуліцы Пушкінскай.

Як паведамляе «24 канал», загінулага ветэрана звалі Віктар Дзегцяроў, ён быў камандзірам падраздзялення «Купал». Паводле звестак каналу, вайсковец рэгулярна наведваў бар ProRock, побач з якой і адбыўся выбух.

Фота Кіеўскай паліцыі

Іншым загінулым быў 42-гадовы ахоўнік аднаго з офісных будынкаў на вуліцы Пушкінскай. Відавочца сцвярджае, што мужчыны былі нападпітку і сядзелі на лесвіцы, а адзін з іх нешта круціў у руцэ. Пазней пачуўся гучны выбух і рэзкая ўспышка. Загінулыя былі знаёмыя паміж сабой і часта выходзілі разам папаліць, паколькі ў офісным будынку месціцца ветэранскі «Фонд воінаў АТА».

Выбуховай хваляй выбіла шыбы ў доме. Працаўніцу бару і яшчэ адну жанчыну параніла асколкамі шкла, аднак раны аказаліся неглыбокімі, таму небяспекі для іхнага жыцця няма.

КА belsat.eu

Стужка навінаў