У Кіеў едзе беларускі комік, што выступаў у Крыме


Іван Усовіч.
Фота: concert.ua

У Кіеве ў чацвер, 30 траўня, запланаваны канцэрт беларускага стэндап-коміка Івана Усовіча, які раней выступаў з канцэртам у анексаваным Крыме.

Канцэрт запланаваны ў кіеўскім бары NORMAL. Менеджар бара пацвердзіла belsat.eu, што на заўтра плануецца канцэрт стэндапераў, у якім бярэ ўдзел і Іван Усовіч. Але працягваць размову жанчына не захацела.

Анонс выступу апублікаваны на афіцыйнай старонцы коміка ў Instagram.

Паводле дадзеных украінскага сайта па продажы квіткоў, яшчэ адзін выступ Усовіча запланаваны ў Кіеве 19 ліпеня.

Стэндапер выступаў у верасні 2016 года ў Сімферопалі ў бары TorTuga. Відэа з ім апублікаванае на старонцы ўстановы у сацсетцы «Вконтакте». Усовіч неаднаразова наведваў Кіеў пасля свайго крымскага выступу.

Украіна забараняе ўезд грамадзянам іншых краін, што наведвалі Крым не праз афіцыйныя ўкраінскія пункты памежнага кантролю.

Hавiны
«Мы вярнулі Крым». Магілёўскае турагенцтва запрашае беларусаў на адпачынак
2019.05.15 17:34

ОК/ЛБ/МВ, belsat.eu

Стужка навінаў