У Кіеве абстралялі аўто чальцоў штабу кандыдата ў прэзідэнты


Невядомыя ў Кіеве абстралялі аўтамабіль двух працаўнікоў перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Украіны Анатоля Грыцэнкі. Пра гэта паведаміла кіраўнік прэс-службы Грыцэнка Крысціна Бандарэнка ў «Facebook».

«У ноч з 13 на 14 студзеня невядомыя абстралялі аўтамабіль двух працаўнікоў Цэнтральнага штаба Анатоля Грыцэнка – прэс-сакратара Еўрапейскай партыі Украіны Юліі Падкурганнай і галоўнага рэдактара партыйнай газеты Вячаслава Калугіна. Юлія і Вячаслаў шлюбная пара і абодва працуюць у штабе.Зламыснікі зрабілі 10 стрэлаў у лабавое шкло і кузаў аўтамабіля, прабілі кола», – паведаміла яна.

Інцыдэнт адбыўся каля дому актывістаў у раёне Траешчыны.

«Мы звязваем гэта непасрэдна з працай пацярпелых у выбарчым штабе», – падкрэсліла Бандарэнка.

У ніч з 13 на 14 січня невідомі обстріляли автомобіль двох працівників Центрального штабу Анатолія Гриценка -…

Opublikowany przez Khrystynę Bondarenko Poniedziałek, 14 stycznia 2019

Паліцыя распачала крымінальную вытворчасць па факце хуліганства з ужываннем зброі. Як заявіў спікер Нацыянальнай паліцыі Яраслаў Тракала паведаміў «Украінскай праўдзе», паводле папярэдняй ацэнцы праваахоўнікаў, пашкоджанні на лабавым шкле і на пярэдняй правай дзверы аўто – ад пнеўматычнай зброі. Зламыснік страляў па прыпаркаваным аўто.

  • Анатоль Грыцэнка – былы дэпутат Вярхоўнай рады Украіны ад блока «Наша Украіна – Народная самаабарона» (2007-2012) і «Бацькаўшчына» (2012-2014), міністр абароны Украіны ў 2005-2007 гадах. Балатаваўся ў прэзідэнты ў 2010 і 2014 гадах. Лічыцца адным з аўтараў праграмы Віктара Юшчанкі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў