У Керчы 18-гадовы хлопец забіў 18 чалавек. Яго параўноваюць з нападнікамі на «Колумбайн»

У сталовай палітэхнічнага каледжу Керчы узарвалася самаробнае падрыўное прыстасаванне, начыненае металічнымі дэталамі. На месцы працуе паліцыя, пяць медычных брыгад і тры аддзяленні пажарна-выратавальнай службы. Медыкі паведамляюць пра 18 загінулых і дзясяткі пацярпелых.