У Казахстане за пратэсты на прэзідэнцкіх выбарах пакаралі амаль тысячу асобаў


За ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах падчас выбараў прэзідэнта Казахстану да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 957 асобаў, паведамляе «Интерфакс».

Паводле Генпракуратуры 670 асобаў былі арыштаваныя, 115 атрымалі штрафы, яшчэ 172 папярэджанні.

«Генеральная пракуратура неаднаразова тлумачыла недапушчальнасць арганізацыі незаконных мітынгаў. Але, паддаўшыся на правакацыі, некаторыя асобы ў сталіцы і іншых гарадах выйшлі на пратэсты», – заявіў начальнік службы па абароне грамадскіх інтарэсаў ведамства Сапарбек Нурпеісаў.

ВІДЭА
Інаўгурацыя другога прэзідэнта Казахстана суправаджалася новымі затрыманнямі
2019.06.12 21:11

СК belsat.eu

Стужка навінаў