У Казахстане выбухнуў склад боепрыпасаў. Эвакуююць цэлы горад

ВІДЭА

Выбух здарыўся раніцай 24 чэрвеня ў складскіх памяшканнях вайсковай частцы №44856 у горадзе Арысь Туркестанскай вобласці.

Інфармацыю пра выбух і пажар пацвердзілі афіцыйна.

Мясцовыя жыхары пачулі спачатку выбух, а затым свіст снарадаў. Усіх жыхароў Арысі эвакуююць у бліжэйшыя гарады.

«Абвясцілі надзвычайную сітуацыю. Мабілізаваныя ўсе раёны, усе бліжэйшыя населеныя пункты. Цяпер па маштабах таго, што адбываецца, мы бачым, што нам трэба эвакуяваць горад цалкам. Па ўсіх напрамках будуць рухацца калоны, падбіраць людзей, везці ў спецыяльна арганізаваныя лагера. Усе акімы раёнаў са сваймі камандамі павінны будуць ладзіць лагера, рабіць спісы, хто прыйшоў, разбірацца: каго да сваякоў, каго ў гатэлі», – сказаў акім Туркестанскай вобласці Умірзак Шукееў.

Новы кіраўнік Казахстану Касым Такаеў даручыў забяспечыць бяспеку жыхароў і высветліць прычыны выбухаў.

На месца выбуху адправілі 30 чалавек асабовага складу і 8 адзінак пажарнай тэхнікі.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары