У Казахстане ў Дзень памяці затрымалі сотні асобаў

Падчас мітынгаў 16 снежня ў сталіцы Казахстану Нур-Султане і Алматы затрыманыя дзясяткі чалавек. У Нур-Султане сілавікі затрымалі каля 60 асобаў, а ў Алматы – не меней за 40, паведамляе казахстанскі партал «Vласть».

У Казахстане акцыі, прысвечаны снежаньскім выступам моладзі ў Алматы 1986 году, якія атрымалі назву Жэлтаксан, і ахвярам беспарадкаў у Жангаўэзене ў 2011 годзе, прайшлі без узгаднення з уладамі краіны.

У сталіцы Казахстану спачатку паліцыя не замінала ўдзельнікам шэсця, а наадварот – рухалася за людзьмі і прасіла іх не выходзіць на праезную частку. Але праз некаторы час пачаліся затрыманні. Агулам сілавікі схапілі каля 60 асобаў.

Фота: vlast.kz

У Алматы на мітынг таксама выйшлі каля сотні асобаў. Моладзь расцягнула плакат «Казахстан без Назарбаевых». Паліцыя затрымала каля 40 асобаў.

Назарбаеў абвесціў надзвычайнае становішча ў Жанґаўэзене

СК belsat.eu

Глядзі таксама