У Казахстане прызначылі датэрміновыя прэзідэнцкія выбары


Пазачарговыя выбары прэзідэнта Казахстана адбудуцца 9 чэрвеня 2019 года. Пра гэта ў эфіры рэспубліканскіх тэлеканалаў абвясціў дзейны прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў.

Такаеў адзначыў, што перад прыняццем рашэння раіўся з Нурсултанам Назарбаевым, піша tengrinews.kz.

«Для таго, каб забяспечыць грамадска-палітычную згоду, упэўнена рухацца наперад, вырашаць пытанні сацыяльнага і эканамічнага развіцця, неабходна зняць любую нявызначанасць. Становішча ў свеце хутка мяняецца далёка не ў лепшы для нас бок», – растлумачыў ён.

  • Першы прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў, які кіраваў краінай амаль 30 гадоў, 19 сакавіка 2019 года абвясціў, што складвае паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Часова выконваць абавязкі прэзідэнта краіны прызначылі спікера верхняй палаты парламенту, кадравага дыпламата Касым-Жамарта Такаева. Пры гэтым 78-гадовы Назарбаеў застаўся старшынёй Рады бяспекі краіны. Ягоная дачка Дарыга Назарбаева ўзначаліла Сенат.
  • Пасля таго, як Нурсултан Назарбаеў склаў з сябе паўнамоцтвы прэзідэнта, Казахстан накрыла хваля перайменаванняў: у гонар першага прэзідэнта назвалі не толькі сталіцу краіны Астану, але і цэнтральныя праспекты і вуліцы ў многіх гарадах.
  • Мінулыя выбары ў Казахстане адбыліся ў 2015 годзе. Тады Назарбаеў набраў 97,7 адсоткаў галасоў.
Hавiны
Елбасы адкінуўся: сацсеткі каментуюць сыход Назарбаева
2019.03.19 16:30

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў