У Казахстане праходзіць паседжанне НЕЭС


У Нур-Султане, сталіцы Казахстану, адбываецца юбілейнае паседжанне Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету, паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.

Лідары краінаў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету абмяркоўваюць пытанні ў вузкім і пашыраным складах.

Дасягненні і правалы інтэграцыі

Аляксандр Лукашэнка адзначыў дасягненні інтэграцыйнага аб’яднання, нягледзячы на ​​невялікі тэрмін, які прайшоў з моманту яго стварэння. А таксама ўзгадаў і негатыўныя з’явы, якія прасочваюцца ў апошнія гады.

«Цягам апошніх гадоў назіраецца павелічэнне абʼёмаў узаемнага гандлю (у 2017 годзе – больш за 127 % да ўзроўню 2016 года, у 2018 годзе – амаль 112 % да ўзроўню 2017 года). Хоць насцярожвае, што тэмпы нарошчвання тавараабароту ў межах саюзу запавольваюцца. Пры гэтым з трэцімі краінамі яны, наадварот, растуць», – заўважыў кіраўнік Беларусі.

Нягледзячы на дамоўленасці падчас стварэння інтэграцыйнага праекту, краіны ўдзельніцы арганізацыі надалей дбаюць пра свой рынак і ўводзяць пратэкцыянізм на нацыянальных узроўнях. Кіраўнік Беларусі раскрытыкаваў гэта.

«Трэба адмовіцца ад пратэкцыянісцкіх рашэнняў на нацыянальных узроўнях, увядзення разнастайных забаронных і абмежавальных мераў. У гэтым надзейны падмурак нашага саюзу, паспяховага развіцця эканомік краінаў, якія ўдзельнічаюць у інтэграцыі», – падкрэсліў беларускі лідар.

Фота: http://president.gov.by

Лукашэнка спадзяецца на роўныя ўмовы ў тым ліку і ў энергетыцы

«Пакуль жа перавага аддаецца інтарэсам асобнага субʼекта гаспадарання, галіны або краіны. Кожны з нас, ад кіраўнікоў дзяржаў да экспертаў, павінен дакладна разумець, што мы будуем менавіта адзіны рынак, агульную прастору», – канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Hавiны
Ініцыятыва Расеі пра агульную валюту ў ЕЎРАЗЭС не падабаецца Казахстану
2018.12.19 16:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў