У Казахстане на мітынгах затрымалі ўжо 4 тысячы чалавек


За пяць дзён мітынгаў з 9 па 13 чэрвеня там затрымалі каля 4 тысяч чалавек. Тры тысячы «запратакаліравалі і вызвалілі», 677 чалавек прыцягнулі да адміністрацыйнага арышту, а 305 – да адміністрацыйных штрафаў.

Такія лічбы падае МУС краіны, перадае Tengrinews.

Кіраўнік МУС Ерлан Тургумбаеў адзначыў, што паліцыі далі каманду не ўжываць спецсродкі – дубінкі і газавыя балоны.

«Яны ўсё гэта мелі, але не выкарыстоўвалі. Ужывалі толькі фізічную сілу, каб лакалізаваць канфлікты», – сказаў ён.

Hавiны
У Казахстане за пратэсты на прэзідэнцкіх выбарах пакаралі амаль тысячу асобаў
2019.06.13 11:50

Таксама паведамляецца пра 300 параненых паліцэйскіх. Шасцёра знаходзяцца ў шпіталях.

Паводле Ерлана Тургумбаева, у асноўным паліцыянты атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні, але ёсць «і пералом галёнкі, і чэрапна-мазгавыя траўмы», бо «цялесныя пашкоджанні наносіліся палкамі, камянямі, арматурай».

Несанкцыянаваныя мітынгі прайшлі ў гарадах Нур-Султан і Алматы. 9 чэрвеня былі затрыманыя каля 500 чалавек. Яны пратэставалі супраць недэмакратычных выбараў з загадзя перадвызначаным вынікам.

Hавiны
Пратэсты ў Казахстане: «ніндзі» на вуліцах, выкраданне людзей ды амаль 1000 затрыманых
2019.06.13 13:27

ДР belsat.eu

Стужка навінаў