У Казахстане грамадзянін Беларусі шпіталізаваны з COVID-19


Грамадзянін Беларусі, які ажыццяўляў міжнародныя перавозкі з Польшчы, шпіталізаваны з каронавірусам у Кастанайскай вобласці Казахстана.

Пра гэта піша «РИА Новости» са спасылкай на аператыўны штаб дзяржаўнай камісіі па забеспячэнню рэжыму надзвычайнага здарэння.

«У Кастанайскай вобласці зарэгістравана 2 (новых – заўв. belsat.eu) выпадкі заражэння каронавіруснай інфекцыяй. У горадзе Кастанай шпіталізаваны мужчына 1968 года нараджэння, грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Кіроўца міжнародных грузаперавозак, накіроўваўся па маршруце Польшча-Казахстан у горад Кастанай. Пры перасячэнні мяжы з Расейскай Федэрацыяй, на аўтапераходзе «Кайрак» быў абследаваны метадам бескантактавай тэрмаметрыі, тэмпература была ў норме. Па прыбыцці да пункта разгрузкі, мужчына адчуў слабасць, пагаршэнне стану здароўя, выклікаў хуткую дапамогу», – гаворыцца ў паведамленні штаба.

Мужчыну шпіталізавалі, была пацверджана каронавірусная інфекцыя. «Кантактаў з насельніцтвам пры перамяшчэнні па тэрыторыі Кастанайскай вобласці, а таксама пры разгрузцы не меў», – адзначылі ў штабе.

Паводле афіцыйных дадзеных, у Казахстане зарэгістраваныя больш за 3 тысячы выпадкаў інфікавання каронавірусам. 25 пацыентаў памерлі.

Hавiны
«Гэта паваротны момант». САЗ заклікала Беларусь да неадкладных захадаў па барацьбе з каронавірусам
2020.04.29 08:14

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў