У Казахстане прайшлі антыкітайскія пратэсты: дзясяткі людзей затрыманыя


Сілавікі затрымалі дзясяткі чалавек у Нур-Султане, Алматы і Шымкенце пры спробе правесці акцыі пратэсту супраць кітайскай эканамічнай экспансіі ў Казахстане.

Справка
Да ўдзелу ў пратэсце раней заклікаў апальны казахстанскі банкір Мухтар Аблязаў, які цяпер жыве ў Францыі. Аблязаў лічыцца адной з найбольш значных фігураў казахстанскай апазіцыі, ён пакінуў Казахстан яшчэ ў 2009 годзе. У 2017 годзе суд Алматы прызнаў яго вінаватым у стварэнні злачыннай супольнасці і крадзяжы сродкаў банку, і прысудзіў да 20 гадоў пазбаўлення волі завочна.

Як адзначае Бі-Бі-Сі, суседні Кітай – адзін з найбуйнейшых інвестараў і гандлёвых партнёраў Казахстана, але планы Кітая перанесці некаторыя вытворчасці і заводы ў Казахстан некаторая частка насельніцтва сустрэла з незадаволенасцю.

Затрыманні ў трох найбуйнейшых гарадах краіны 21 верасня пачаліся практычна адначасова – у 14 гадзінаў. Паліцыянты ў Алматы, Нур-Султане і Шымкенце загадзя былі сцягнутыя да гэтых пляцоўках, туды ж падагналі аўтазакі, піша «Радыё Азаттык».

Міністэрства ўнутраных справаў Казахстана паведаміла пра 57 затрыманых у Алматы і Нур-Султане пры «спробах правядзення несанкцыянаваных мітынгаў«. Па версіі міністэрства, гэта былі людзі, якія «паддаліся на правакацыйныя заклікі забароненай экстрэмісцкай арганізацыі».

Пратэсты ў Казахстане, 21 верасня 2019 года. Фота – Forum, Reuters
Пратэсты ў Казахстане, 21 верасня 2019 года. Фота – Forum, Reuters

Гэта не першыя актыкітайскія пратэсты ў Казахстане. Заклікі не дапусціць будаўніцтва сумесных вытворчых прадпрыемстваў агучвалі ўдзельнікі пратэстаў, якія ахапілі некалькі гарадоў Казахстана ў пачатку верасня, – перад візітам прэзідэнта Касым-Жамарта Такаева ў Пекін. Праз два тыдні дзясяткі чалавек, якія выходзілі з гэтымі патрабаваннямі, былі прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці: змешчаныя пад арышты на тэрмін да 15 содняў або аштрафаваныя.

Hавiны
Пратэсты ў Казахстане: «ніндзі» на вуліцах, выкраданне людзей ды амаль 1000 затрыманых
2019.06.13 13:27

КА belsat.eu

Стужка навінаў