У Касцюковічах варона скрала грошы з заплечніка. ВІДЭА


Птушка выцягнула Br 150, паведамляе Telegram-канал МУС.

Цікавы выпадак адбыўся ў Касцюковічах. 18-гадовы хлопец пакінуў свой заплечнік на лаве каля крамы і адышоў на некалькі хвілінаў. Калі ён вярнуўся, то заўважыў, што адтуль знікла вокладка для пашпарту, дзе ляжалі Br 150. Дзякуючы камерам назіранні міліцыянты высветлілі, што грошы скрала варона.

Аднак на гэтым забаўныя супадзенні не скончыліся. Потым стала вядома, што хлопец скраў Br 300 RUB 6000 у 52-гадовай жанчыны. Частку грошай ён паспеў змарнаваць, а рэшту скрала варона.

Зараз на хлопца заведзеная крымінальная справа.

МУС кажа, што варона зусім не баіцца людзей, дае пакарміць сябе і пагладзіць.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў