У Касцюковічах бацька збіў немаўля


Лекары больніцы ў Касцюковічах падчас агляду выявілі ў дзіцёнка, якому споўніўся месяц, раны і сінякі на твары, шыі ды грудзях. Аказалася, што плач дзіцяці замінаў маладому бацьку.

Маці распавяла журналістам БТ, што малое плакала і не давала адпачываць.

«Яму надакучыла, што дзіцё вечна ные –і ён збіў яго», – кажа маладая маці.

На пытанне, што яна рабіла ў гэты час сама, жанчына адказала, што «ратавала дзіцё».

«Ён мне таксама сіняк паставіў», – дадала яна.

Пасля медычнай экспертызы супраць мужчыны могуць распачаць крымінальную справу.

Старэйшая памочніца пракурора Касцюковіцкага раёну Таццяна Елісеенка заявіла, што ў камісію па справах непаўналетніх ужо скіраванае хадайніцтва аб адабранні дзіцяці ў сям’і.

Цяпер псіхолагі аказваюць псіхалагічную дапамогу абодвум бацькам. Ёй – 18, яму – 19 гадоў, яны сіроты.

Паводле лекараў, маладая маці ніяк не рэагуе на плач дзіцяці, яго пестуюць медсёстры.

ДД

Стужка навінаў