У Кастрычніцкім судзе жанчыне далі штраф за ўдзел у леташнім Маршы пенсіянераў


Аляксандру Шастакову судзілі ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве – Маршы пенсіянераў, які праходзіў 14 снежня.

Судзя прызнаў жанчыну вінаватай і пакараў яе штрафам 30 базавых велічыняў.

Аляксандра Шастакова ў судзе

У той дзень пенсіянеры сабраліся разам каля Чырвонага касцёлу ў Менску для ўдзелу ў традыцыйным Маршы мудрасці, вадзілі карагод вакол ялінкі.

У хуткім часе да плошчы Незалежнасці пад’ехалі аўтобусы з АМАПам, пасля чаго пачаліся затрыманні. Пенсіянераў пасадзілі ў аўтобусы і развезлі па пастарунках, дзе яны прабылі да ночы.

Марш пенсіянераў 14 снежня

АД, belsat.eu

 

Стужка навінаў