У кастрычніку захворвальнасць на COVID-19 у Беларусі вырасла больш як у паўтара разу


За апошнія два тыдні ў Беларусі было зарэгістравана 5893 выпадкі інфікавання каронавірусам – гэта на 2 396 выпадкаў больш чым у папярэднія два тыдні (то бок у другой палове верасня).

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 13 кастрычніка ў Беларусі зарэгістравана 84 524 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. За содні колькасць інфікаваных вырасла яшчэ на 526 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 906 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 901 смерць. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 5 чалавекі.

Агулам за апошнія два тыдні (з 30 верасня па 13 кастрычніка) было зафіксавана 5 893 інфікаваных каронавірусам – то бок у сярэднім 420 штодня. 73 чалавекі за гэты перыяд памерлі.

Для параўнання за два тыдні з 16 па 29 верасня Мінздароўя паведаміла пра 3 497 выпадкі інфікавання – то бок у сярэднім 249 штодня. Памёр пры гэтым 61 пацыент. Такім чынам, тэмпы захворвання ў кастрычніку выраслі ў 1,6 раза.

Hавiны
Улады кажуць, што іх прагноз наконт эпідэміі COVID-19 спраўджваецца. Ці так гэта?
2020.05.06 10:58

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў