У канцы тыдня ў Беларусі чакаецца халаднаватае надвор'е


27 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор’я, на большай частцы тэрыторыі дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні і нават у некаторых раёнах град. Пра гэта паведмляе meteoinfo.by.

Раніцай і днём моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +16.. + 22 ° С, максімальная днём ад + 21 ° С па паўночным захадзе да + 29 ° С па поўдні краіны.

У канцы тыдня ўсталюецца халаднаватае надворʼе. 28 чэрвеня месцамі кароткачасовыя дажджы, у многіх раёнах вецер моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы +8.. + 15 ° С, днём +13.. + 20 ° С, па паўднёвым захадзе да + 23 ° С.

29 чэрвеня (субота) тэмпература паветра ноччу +7.. + 13 ° С, днём ад + 16 ° С па паўночным усходзе да + 23 ° С па паўднёвым захадзе.

Hавiны
Тэмпература ў Менску чатыры дні запар біла рэкорды
2019.06.15 11:22

Тым часам, у Заходняй і Цэнтральнай Еўропе назіраецца анамальна гарачы сезон. Да канца гэтага тыдня таксама чакаецца перавышэнне сярэдніх чэрвеньскіх тэмператур на 10-15 градусаў Цэльсія, паведамляе Бі-бі-сі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў