Пра ўзмацненне мераў бяспекі заявіла выканаўчы дырэктар заапарку Таццяна Харошка. Паводле яе, гэтая мера дапаможа скарэктаваць некаторыя парушэнні ў паводзінах жывёлінаў.
«Пасля стэрылізацыі ў жывёлінаў зніжаецца тэрытарыяльная агрэсія, якая выяўляецца ў мітусне, бойках са знаёмымі і незнаёмымі жывёлінамі і нападах на людзей», – патлумачыла яна.
Не выключана, што адміністрацыя ўзмоцніць адказнасць наведнікаў за парушэнні правілаў знаходжання на тэрыторыі кантактнага заапарка.
«У правілах выразна паказана, што забараняецца пакідаць дзяцей без нагляду, а маленькіх – варта трымаць ці за руку, або на руках. Аднак многія гэта ігнаруюць», – дадала Таццяна Харошка.
Таксама Таццяна Харошка пракаментавала інцыдэнт з укусам 2-гадовага дзіцяці. Яна выказала здагадку, што такім чынам ліса магла абараняцца.
«Адразу пасля таго, што здарылася мама прызналася, што пакінула дзіця без нагляду. Прэтэнзіяў у наш адрас не выказвала, хоць ёй прапаноўвалі разабрацца ў сітуацыі, якая паўстала, кампенсаваць маральную шкоду», – распавяла яна.
Таццяна Харошка падкрэсліла, што ўсе драпежнікі, якія пражываюць у заапарку, ручныя і не зʼяўляюцца дзікімі ўжо ў некалькіх пакаленнях. Здароўе і стан усіх чатырохногіх гадаванцаў таксама не выклікае ніякіх асцярог: штотыдзень іх аглядае і абследуе ветэрынар.
паводле belta.by