У Кангрэс ЗША ўнеслі рэзалюцыю аб санкцыях супраць забойцаў Барыса Нямцова


Кіраўнік камітэту міжнародных справаў Палаты прадстаўнікоў ЗША дэмакрат Эліёт Энгель і сенатар-рэспубліканец Майкл Маккол унеслі на разгляд Кангрэса рэзалюцыю аб санкцыях супраць тых, хто мог быць датычны да забойства Барыса Нямцова.

Аўтары рэзалюцыі заклікалі Белы дом правесці міжнароднае расследаванне забойства. Дэпутаты таксама асудзілі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна за ўтойванне падрабязнасцяў злачынства.

Рэзалюцыю ўнеслі ў чацвёртую гадавіну з дня забойства Барыса Нямцова. Дакумент не мае юрыдычнай сілы і носіць рэкамендацыйны характар.

Поўны тэкст рэзалюцыі ТУТ
Hавiны
Асуджаны за забойства Нямцова: «Я не ідыёт здзяйсняць гэтае злачынства наўпрост насупраць Крамлю»
2017.07.02 12:59

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў