У Канадзе мікрааўтобус наехаў на людзей. Ёсць загінулыя


У Таронта мікрааўтобус выехаў на ходнікі і пачаў давіць людзей. 10 чалавек загінулі, 15 параненыя.

Паліцыя разглядае ўсе версіі здарэння. Адна з асноўных версіяў следчых – тэракт. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ў амерыканскіх спецслужбах. Крыніца сцвярджае, што гэта хутчэй за ўсё гэта не было звычайным ДТЗ.

Паліцыя ўжо высветліла асобу кіроўцы, пра матывы ўчынку пакуль не паведамляецца.

ГА, belsat.eu паводле Reuters. Фота: REUTERS / Saul Porto / FORUM

Стужка навінаў