У Камяніцы Жыравецкай ушануюць памяць Алеся Чаркашына, які загінуў на Данбасе


Сёння спаўняецца два гады са дня смерці беларускага добраахвотніка Алеся Чаркашына.

28 жніўня а 18:00 на могілках у Камяніцы Жыравецкай пад Берасцем збіраюца сябры беларускага байца.

Былы кіраўнік берасцейскай гарадской арганізацыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Алесь Чаркашын ваяваў на Данбасе на баку Украіны пад пазыўным «Тарас». 10-га жніўня 2015 года ён быў цяжка паранены ў баі і пасля некалькіх тыдняў, праведзеных у коме, памёр ва ўзросце 33-х гадоў.

Алесь быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «Народны герой Украіны».

Праз год пасля смерці Чаркашына «Белсат» выпусціў фільм, прысвечаны герою.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў