У Камянецкім раёне знік двухгадовы хлопчык, пошукі працягваюцца з ночы


Напярэдадні вечарам прыкладна а 21:00 у Камянецкі РАУС звярнулася жыхарка вёскі Любашкі і паведаміла, што ў гэты дзень прыкладна а 15 гадзіне з дому сышоў яе маленькі сын Валошын Іван і знік. Да гэтага часу вядуцца пошукі дзіцяці.

Супрацоўнікамі УУС, РАУС, МНС, памежнай службы і вайскоўцы ўнутраных войскаў неадкладна былі арганізаваныя на пошукі, якія працягваюцца і ў цяпер.

Фота: mvd.gov.by

Іван Валошын нарадзіўся 29 траўня 2017 году. Хлопчык быў апрануты ў сіні спартовы швэдрык з чырвонымі паскамі на рукавах.

Калі камусьці што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне дзіцяці, просьба паведаміць пра гэта па тэлефоне 102.

Аб’ектыў
«Вельмі ўражвае колькасць тых, хто адгукнуўся». Пошукі Максіма Мархалюка працягваюцца
2017.09.24 22:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў