У Камянецкім раёне знайшлі цела Вані Валошына


У Камянецкім раёне знайшлі цела двухгадовага хлопчыка Вані Валошына, які знік 10 красавіка. Гэтую інфармацыю belsat.eu пацвердзіў кіраўнік пашуковага атраду «Анёл» Сяргей Коўган.

«Так, знайшлі, ён загінуў», – адзначыў суразмоўца.

Hавiны
«Мы ўсе шакаваныя». Версіі знікнення 2-гадовага хлопчыка на Берасцейшчыне, якога шукаюць ужо два дні
2019.04.12 14:43

Нагадаем, што зніклы Ваня – малодшы з дзяцей у шматдзетнай сям’і. Бацькі не мясцовыя, прыехалі ў вёску Любашкі прыкладна 8 гадоў таму, гэта прадстаўнікі этнічнай меншасці.

Па факце яго знікнення была распачатая крымінальная справа.

Hавiны
Дзіця ў Камянецкім раёне так і не знайшлі: у вёсцы праверылі кожны сантыметр, зону пошуку пашыраюць
2019.04.11 22:20

МГ belsat.eu

Стужка навінаў