У Камянецкім раёне міліцыя затрымала мужчыну, які пагражаў суседзям зброяй


16 лістапада праваахоўнікі затрымалі 42-гадовага жыхара Камянецкага раёну, які пагражаў аднавяскоўцам стрэльбай.

Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Берасцейскага аблвыканкама.

Падазраваны затрыманы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку ў лесе. Зараз праводзяцца далейшыя следчыя дзеянні, вядуцца пошукі стрэльбы, якой ён пагражаў аднавяскоўцам.

Паводле следства, вечарам 8 лістапада 42-гадовы жыхар Камянецкага раёну з гладкаствольнай паляўнічай стрэльбай увайшоў у хату да аднавяскоўкі, пагражаў ёй забойствам і двойчы стрэліў.

Затым у 23.05 ён зайшоў у суседні дом да знаёмага і прыставіў яму да галавы стрэльбу, пагражаючы забіць. Пасля гэтага мужчына ўцёк са стрэльбай. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па артыкуле асабліва злоснае хуліганства.

КА, belsat.eu, паводле tut.by

Глядзі таксама
Каментары