У камандзе Ціханоўскай распавялі, хто выступіць на мітынгу-канцэрце 30 ліпеня


Стаў вядомы склад музыкаў, якія 30 ліпеня выступяць на мітынгу ў падтрыманне кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай.

Афіша канцэрту-мітынгу 30 ліпеня.

Як паведамляе «Страна для жизни», вялікі мітынг Святланы Ціханоўскай з удзелам Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай у Менску пачнецца а 18:00 у парку Дружбу народаў.

Падтрымаць Ціханоўскую прыйдуць гурты B:N:, Litesound, які выступаў у 2012 годзе ад Беларусі на «Еўрабачанні», PyLai, Loudscage і выканаўцы Лера Яскевіч, Alexander Kiss, Сяргей Kosmas, вядоўцы – Павел Касцевіч і Артэміс Ахпаш, які быў вядоўцам на ОНТ.

Belsat Music Live
Litesound у #BML – пра забарону на БТ, беларускую мову і гатоўнасць да гайпу
2019.11.09 20:30

«Галоўнай тэмай мітынгу стане «Любоў». Бо «Любім! Можам! Пераможам!». Мы любім нашу краіну, мы любім нашых людзей, сумленных, смелых і сапраўдных. Спікеры, вядоўцы і запрошаныя музычныя калектывы будуць казаць пра гэта са сцэны», – паведамляе тэлеграм-канал.

Таксама стала вядома, што мітынг Ціханоўскай, які быў запланаваны 29 ліпеня ў Асіповічах, не адбудзецца.

Hавiны
Былы вядоўца АНТ: «Усё, што зараз транслюецца па нацыянальным тэлебачанні, – хлусня»
2020.06.21 15:58

МГ belsat.eu

Стужка навінаў