У калгасе пад Полацкам кралі кароў і перапрадавалі мяса


У гаспадарцы ў Полацкім раёне са статку зніклі 16 кароў. Міліцыя высветліла, што іх адводзілі ў лес, забівалі і прадавалі мяса скупшчыкам мясцовыя жывёлаводы. Пра гэта парталу gorod214.by распавялі ў Полацкім РАУС.

Каровы ў гэтай гаспадарцы ў цёплы час года кругласутачна пасвіліся на полі. Двое мясцовых работнікаў – 22-х і 34-ці гадоў, адводзілі жывёлаў са статку ў лес. Там разбіралі тушу, а мяса прадавалі скупшчыкам па 150-200 рублёў.

Паводле праваахоўнікаў, такім «бізнесам» мужчыны зараблялі паўгода.

Адміністрацыя жывёлагадоўчага комплексу недалічылася кароў, калі іх перасталі выводзіць на пашу. Неўзабаве міліцыя знайшла падазраваных.

Паводле папярэдніх падлікаў, жывёлаводы нанеслі шкоду ў 37 тысяч рублёў, распачатая крымінальная справа.

КА belsat.eu

Стужка навінаў