У Кабуле падчас атакі баевікоў на міністэрства загінулі дзясяткі асобаў


Не менш за 43 чалавекі загінулі і яшчэ 10 былі параненыя ў выніку атакі баевікоў на ўрадавы комплекс у Кабуле. Тэрарысты ўчынілі тры выбухі, пасля чаго ўварваліся ў будынак міністэрства грамадскіх працаў у Кабуле, забіваючы ўсіх на сваім шляху.

Прэс-сакратар міністэрства ўнутраных справаў Наджып Дэніш у сваім Twitter заявіў, што атака цягнулася амаль 10 гадзінаў, пакуль служба бяспекі не ачысціла будынак ад баевікоў. Практычна ўвесь гэты час цягнулася перастрэлка. Пакуль працягвалася аперацыя па абясшкоджванні тэрарыстаў, некалькі соцень чыноўнікаў забарыкадаваліся ўнутры офісных памяшканняў. Пасля адтуль былі эвакуяваны 357 чалавек.

«Трое нападаў былі ліквідаваныя сіламі бяспекі», – паведаміў Наджып Дэніш, прэс-сакратар МУС краіны.

Пры гэтым, як падкрэслівае Tolo News, ніводная групоўка пакуль не ўзяла на сябе адказнасць за напад.

Hавiны
Напады на журналістаў у Расеі ўлады не расследуюць належным чынам
2018.11.02 22:22

СК, belsat.eu

Стужка навінаў