У Іжэўску абрынуўся пад'езд дзевяціпавярховіка. Ёсць ахвяры


У Іжэўску абрынулася частка шматкватэрнага жылога дома на вуліцы 10 год Кастрычніка, дакладвае мясцовае ўпраўленне МНС. Як мінімум тры асобы загінулі. Прычынай таго, што здарылася мог стаць выбух газу, перадае расейская служба BBC.

Паводле дадзеных ратавальнікаў, цалкам абрынуўся кут хаты з першага па дзявяты паверх. У пракуратуры паведамляюць, што ёсць смяротныя ахвяры.

У МНС заявілі, што загінула не менш за тры чалавекі.

Ратавальнікі таксама паведамілі, што з-пад абломкаў здолелі выцягнуць як мінімум двух пацярпелых, іх перадалі лекарам. Агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на крыніцы перадае, што пад заваламі застаюцца мінімум шэсць чалавек, яны жывыя.

На першым паверсе будынку размяшчаўся дзіцячы цэнтр, аднак ужо пацверджана, што ніхто з дзяцей не пацярпеў.

У сувязі з абрушэннем пад’езда следства ўжо ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле аб выкананні работ, якія не адказваюць патрабаванням бяспекі.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў