У Івацэвічах 8-гадовую дзяўчынку прыціснула аўтаматычная брама


Дзяўчынка націснула на кнопку закрыцця брамы ў гаражы свайго дому і хацела прайсці пад ралетай, што апускалася, але спатыкнулася і павалілася.

Пра няшчасны выпадак прэс-служба Следчага камітэту паведаміла ў Telegram-канал.

Брама апусцілася на шыю школьніцы. Дзіця даставала маці. Дзяўчынку шпіталізавалі ў рэанімацыю.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары