У Іўеўскім раёне перадумалі ўводзіць абавязковае нашэнне масак


«Гэтыя захады носяць рэкамендацыйны характар», піша мясцовая раённая газета «Іўеўскі край».

У Іўеўскім раёне перадумалі ўводзіць абавязковае нашэнне масак у публічных месцах. Паводле мясцовага раённага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі, захады сацыяльнага дыстанцыявання і нашэння масак у публічных месцах, маюць рэкамендацыйны характар.

«Кіраўніцтва суб’ектаў гаспадаркі, канешне, самі могуць вырашаць, як абараніць свой калектыў. Разам з тым, найлепшага эфекту можна дасягнуць беручы да ўвагі ўсе рызыкі… І хочацца яшчэ раз звярнуць увагу людзей на тое, каб яны больш асэнсавана падыходзілі да прытрымлівання захадаў прафілактыкі інфекцыі. Бо рэгіструюцца выпадкі, калі ў чалавека хвароба працякае бессімптомна», – напісана на старонцы «Іўеўскага краю».

Hавiны
Праз пагаршэнне сітуацыі з COVID-19 у Іўеўскім раёне ўвялі абавязковае нашэнне масак
2020.05.27 22:10

Ранейшы артыкул, апублікаваны 26 траўня, быў адкарэктаваны: «абавязковае нашэнне масак» зараз замененае на «рэкамендаванае».

Нагадаем, што нядаўна сярэднюю школу ў Іўі закрылі на каранцін, бо ў працаўнікоў знайшлі пацверджаны COVID-19.

Hавiны
Школу ў Іўі закрылі на каранцін. У дзвюх працаўніц – каронавірус
2020.05.15 16:11

На 28 траўня ў Беларусі зарэгістравана 39 858 выпадкаў каронавірусу. Асобных звестак па Гарадзенскай вобласці або Іўеўскім раёне няма.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў