У невялікім паселішчы Сэтэкані, што недалёка ад Мадэны на поўначы Італіі, жыхары ледзь маглі паверыць сваім вачам. Уключыўшы краны з вадой, яны пабачылі, як з іх пацякло чырвонае віно.
Мясцовыя жыхары ў сацыяльных сетках параўноўвалі падзею з біблійным цудам падчас вяселля ў Кане Галілейскай, дзе Ісус ператварыў ваду ў віно. Але выявілася, што адбылася тэхнічная памылка падчас разліву віна ў бутэлькі ў мясцовай вінакурні «Lambrusco Grasparossa di Castelvetro», паведамляе Euronews.
https://twitter.com/OneJuggernaut/status/1235928467872428032
Клапан на заводзе падключаны да водаправоднай трубы, якая выкарыстоўваецца для ачысткі і мыцця. Нечакана віно стварыла занадта вялікі ціск і трапіла ў водаправодную трубу. У выніку літры віна былі запампаваныя ў водаправодныя трубы некалькіх бліжэйшых дамоў.
Цуд скончыўся праз некалькі гадзін. Мясцовыя ўлады папрасілі прабачэння за інцыдэнт і падкрэслілі, што для здароўя жыхароў няма ніякіх рызык.
Cose accadute oggi qui, a #castelvetrodimodena. Perché per un attimo dai nostri lavandini è uscito il #lambruscograsparossa. Ci sarà tempo per capire ma intanto un sorriso oggi, anche in questi momenti difficili, forse lo abbiamo donato.https://t.co/yXeUVR1Hrc pic.twitter.com/QmitLTX8He
— Giorgia Mezzacqui (@GMezzacqui) March 4, 2020
«Гэта толькі віно, якое ўжо было гатовае да разліву», – пацвердзілі ў вінакурні.
Паведамляецца, што некаторыя людзі нават разлівалі па бутэльках бясплатны нектар. Сама сітуацыя дазволіла мясцовым жыхарам на пэўны час забыцца на эпідэмію каронавіруса, якая ўспыхнула на поўначы Італіі.
And yesterday we really laughed. We all needed to laugh. A day to remember. Wine is always the answer#wine #castelvetrodimodena #castelvetro #grasparossa #cantinasettecani #lambrusco pic.twitter.com/nOFT3WmA2R
— Giorgia Mezzacqui (@GMezzacqui) March 5, 2020
МГ belsat.eu