У Італіі ўступіў у сілу закон аб абавязковай вакцынацыі дзяцей


Школы, яслі і дзіцячыя сады перасталі прымаць дзяцей, бацькі якіх не далі даведкі пра наяўнасць прышчэпак. Тэрмін іх падачы завяршыўся 11 сакавіка, калі ў Італіі ўступіў у сілу закон аб абавязковай вакцынацыі.

Закон прадугледжвае 10 абавязковых прышчэпак для няпоўнагадовых ва ўзросце да 16 гадоў, у тым ліку, супраць адзёру, слупняку, поліяміэліту і гепатыту B, піша DW.DE. Паводле італьянскіх уладаў, некалькі тысячаў школьнікаў не прайшлі вакцынацыю. Бацькам пагражаюць штрафы ў памеры нават да 3,5 тысячаў еўраў.

Бацькі падаюць ілжывыя звесткі

Між тым у краіне ўжо зафіксаваны шэраг выпадкаў прадстаўлення бацькамі ілжывай інфармацыі пра нібыта праведзеную вакцынацыю. У прыватнасці, у горадзе Беллуна распачатае расследаванне 17 падобных выпадкаў, аналагічныя выпадкі адбыліся ў шэрагу іншых абласцей Італіі.

У лютым Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) заявіла, што колькасць тых, хто хварэе на адзёр вырасла да самага высокага ўзроўню за апошнія 10 гадоў. У сакавіку ААН заявіла, што адзёр адраджаецца ва ўсім свеце з-за «нерашучасці ў правядзенні вакцынацыі».

Hавiны
Адзёр ізноў пагражае? Размова з дзіцячым лекарам
2018.03.05 14:14

СК, belsat.eu

Стужка навінаў