У Італіі парк назавуць у гонар чарнобыльскіх ліквідатараў


«Паркам чарнобыльскіх ліквідатараў» назавуць безыменную зялёную прастору ў мястэчку Караваджа, за 20 кіламетраў на поўдзень ад Бэргама, дзе рэгулярна праходзяць аздараўленне беларускія дзеці.

Ідэя ўганараваць геройскі чын ліквідатараў узнікла ў сяброў камітэту «Aiutiamoli a Vivere» (Дапаможам ім жыць) – дабрачыннага фонду, які арганізуе лячэбныя побыты ў Італіі для беларускіх дзяцей, якія жывуць у заражанай радыяцыяй зоне.

Парк урачыста адкрыюць у 30-ю гадавіну катастрофы.

ДР, belsat.eu паводле svaboda.org

Стужка навінаў