У Італіі кот стаў мільянерам


Чорна-белы кот па мянушцы Пілу атрымаў у спадчыну ад гаспадыні € 1,5 млн. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на выданне Corriere della Sera.

Гаспадыня ката ўсё жыццё працавала ў адміністрацыі Савету міністраў Італіі. У жанчыны не было спадкаемцаў і незадоўга да смерці яна склала завяшчанне на карысць ката.

«У ясным розуме і поўным здароўі заяўляю, што хачу пакінуць свой маёнтак кату Пілу», – напісала яна.

Распараджацца грашыма будзе Фонд укладчыкаў, да якога па дапамогу звярнулася гаспадыня ката. Спецыяліст Фонду будзе сачыць за выкарыстаннем сродкаў і забеспячэннем належнага ўзроўню жыцця жывёлы, якога змясцілі ў рэзідэнцыю для хатніх жывёлін у Мілане. Цяпер ідзе пошук новых гаспадароў для Пілу. Што праўда, новыя гаспадары не змогуць распараджацца грашыма ката і будуць павінныя даваць справаздачу за сродкі, якія выдаткоўваюцца на яго ўтрыманне. Пасля смерці Пілу грошы, якія застануцца на рахунку ката, пяройдуць да адной з арганізацыяў па ахове жывёлін.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў