У Італіі беларус страляў у карабінераў


Фота - oggimilazzo.it

У Італіі 30-гадовы водаправодчык, ураджэнец Беларусі, зладзіў перастрэлку з карабінерамі. Такім чынам ён нібыта хацеў скончыць жыццё самагубствам.

Ураджэнец Беларусі Віталь А., які пражывае ў Гассіна-Тарінезе недалёка ад Турына, уначы 6 красавіка некалькі разоў стрэліў у патруль карабінераў, а затым паспрабаваў уцячы ад іх на аўтамабілі, паведамляе TUT.by са спасылкаю на італьянскія СМІ.

Падчас пераследу ён некалькі разоў адкрываў агонь у бок паліцыі, карабінеры ў адказ сталі страляць па колах аўтамабіля.

Пасля працяглай пагоні аўто з прабітым колам было заблакаванае карабінерамі і дарожнай паліцыяй. Пры затрыманні Віталь А. не супраціўляўся. Ні карабінеры, ні мужчына ў інцыдэнце не пацярпелі.

Паліцыя знайшла ў машыне беларуса паўаўтаматычны пісталет, зараджаны халастымі патронамі. Падчас ператрусу яны таксама знайшоў запіску, у якой мужчына паведамляе пра сваё жаданне памерці ў перастрэлцы з паліцыянтамі і загадзя прашу ў іх прабачэння.

СМІ адзначаюць, што беларус знаходзіцца ў стане цяжкай дэпрэсіі.

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Глядзі таксама
Каментары