У IT-кампанію PandaDoc прыйшлі з вобшукам супрацоўнікі ДФР КДК


Акцыя салідарнасці з PandaDoc у Менску, 2 верасня.
Фота: «Белсат»

Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследванняў КДК праводзяць вобшук у менскім офісе IT кампаніі PandaDoc. Супрацоўнікі кампаніі паведамілі, што атрымалі паведамленне, на працу прыходзіць не варта: “Была рассылка, што у офіс не прыходзіць, бо там “госці”. Вобшук ДФР у менскім офісе пацвердзіў заснавальнікі кампаніі Мікіта Мікада, піша TUT.BY.

Заснавальнік кампаніі Мікіта Мікада пацвердзіў візіт ДФР у іхны офіс.

Паводле dev.by вобшукі праходзяць таксама ў кватэрах супрацоўнікаў кампаніі.

Менеджар па прадукту PandaDoc Віктар Куўшынаў не выходзіць не сувязь, напісала ў сваім Facebook ягоная жонка Аляксандра Дзікан.

12 жніўня заснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада запісаў відэазварот пра тое, што ён асабіста гатовы дапамагчы сілавікам, якія вырашаць не выконваць загады затрымліваць і збіваць людзей. Ён заклікаў іншых бізнесменаў зрабіць тое ж самае. Пазней да гэтай ініцыятывы быў даданы фонд па падтрымцы пацярпелым ад рэпрэсій.

Заснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада стала жыве ў ЗША.

11 сакавіка 2020 г. PandaDoc патрапіла ў спіс лепшых працадаўцаў ЗША з ліку стартапов, які склаў Forbes. У яго трапіў інструмент для кіравання лічбавымі дакументамі PandaDoc, створаны беларусамі Мікітам Мікадам і Сяргеем Барысюком. Праект быў заснаваны ў 2011 годзе. Летам мінулага года PandaDoc прыцягнуў 10 мільёнаў долараў ад EBRD, Rembrandt, Microsoft, Altos and Silicon Valley Bank, а агулам інвестыцыі налічваюць каля 30 мільёнаў долараў.

Hавiны
Рэдакцыя kyky.org часова выехала з Беларусі
2020.08.30 11:46

belsat.eu

Стужка навінаў