У іспанца з заплечніку мянчук на хаду скраў 50 тыс. еўра. Відэа


У Менску, 16 жніўня, у 43-гадовага іспанца выкралі з заплечніку 50 тыс. еўра. Грошы ўжо знойдзены, а вінаватага затрымалі.

«Госць сталіцы з заплечнікам на спіне перасякаў праспект Машэрава ў Менску па пешаходным пераходзе. У гэты момант ззаду да яго наблізіўся мужчына, які заўважыў, што заплечнік трохі прыадкрыты і ў ім знаходзяцца купюры. Падчас руху праз дарогу ён акуратна дастаў грошы, пасля чаго схаваўся. Праз некалькі хвілінаў ўладальнік заплечніка зразумеў, што ў яго былі выкрадзены 50 тысяч еўра», – паведамляюць у СК.

Следчыя ўстанавілі, што крадзеж здзейсніў 34-гадовы мянчук, раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Ён затрыманы і цяпер знаходзіцца пад вартай. Грошы знайшлі ў яго дома пры ператрусе – мужчына паспеў патраціць толькі 200 еўра.

Мужчыну прад’яўленае абвінавачванне па ч. 4 арт. 205 (крадзеж, учынены ў асабліва буйным памеры): Крымінальнага кодэкса. Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў