У Іспаніі вайскоўцы выяўляюць дзясяткі памерлых ад каронавірусу ў дамах састарэлых


Вайскоўцы іспанскай арміі выяўляюць у дамах састарэлых у розных правінцыях краіны сотні пажылых пацыентаў, якіх пакінулі. У некаторых месцах пажылыя людзі паміраюць у самоце, паведамляе El Mundo.

Вайскоўцаў Брыгады надзвычайных сітуацыяў іспанскай арміі накіравалі на дэзынфекцыі дамоў састарэлых. Cалдаты выявілі, што часта персанал установаў пакідае свае працоўныя месцы. Пажылыя людзі паміраюць без дагляду. Толькі ў адным з дамоў састарэлых, Монтэ-Эрмоса ў Мадрыдзе, загінулі 17 пажылых асобаў. Тут выявілі больш за 70 выпадкаў заражэння.

«Вайскоўцы ў некаторых рэзідэнцыях бачылі пажылых, людзей сталага ўзросту, абсалютна пакінутых, і нават памерлых у сваіх ложках. У гэтым плане мы будзем бязлітаснымі, непахіснымі. Тыя, хто не выконвае сваіх абавязкаў, адкажуць перад законам», – заявіла міністр абароны Іспаніі Маргарыта Раблес.

Супрацоўнікі дамоў састарэлых дзейнічаюць па пратаколе – ніхто не павінен дакранацца памерлых ад COVID-19, акрамя спецыяльных службаў. У выніку таго, што моргі перапоўненыя, з эвакуацыяй памерлых узнікаюць затрымкі.

Hавiны
У свеце больш за 400 тысячаў інфікаваных на каронавірус і больш за 18 тысячаў смяротных выпадкаў
2020.03.25 06:32

СК belsat.eu

Стужка навінаў