У Іране жанчыну прысудзілі да 2 гадоў турмы за тое, што зняла хіджаб


У Тэгеране жанчыну прысудзілі да двух гадоў турмы за тое, што яна публічна зняла хіджаб на адной з гарадскіх вуліц. Пракуратура палічыла, што такім чынам жанчына «падбухторвала да разбэшчвання».

Прысуд ёй вынеслі яшчэ ў канцы снежня 2017 года, але пра яго стала вядома толькі цяпер.

У Іране для жанчын увялі абавязковае нашэнне хіджабаў у публічных месцах пасля Ісламскай рэвалюцыі 1979 году – за парушэнне гэтага правіла пагражае да двух месяцаў турмы або штраф.

У снежні 2017 года ў краіне пачаліся пратэсты супраць абавязковага нашэння хусткі. У лютым іранская паліцыя затрымала 29 жанчын, якія далучыліся да пратэстаў. Сілавікі заявілі, што пратэстоўцам супраць нашэння хіджабаў будуць прад’яўляць абвінавачванні ў падбухторванні да разбэшчвання і прастытуцыі – за гэта прадугледжана да 10 гадоў турмы.

КА, belsat.eu, паводле «Медуза»

Стужка навінаў