У Іране вызвалілі расейскую журналістку


Расейская журналістка Юлія Юзік, якую іранскія ўлады затрымалі ў Тэгеране на пачатку кастрычніка, была вызваленая.

Пра гэта паведаміла амбасада Расеі ў Іране.

 

Раніцай 10 кастрычніка Юзік вярнулася ў Маскву рэйсам «Аэрафлоту».

Hавiны
МЗС Расеі запатрабаваў тлумачэнняў у амбасадара Ірану ў справе затрымання Юліі Юзік
2019.10.04 21:05

Пасля затрымання Юзік яе былы муж казаў, што журналістку падазраюць у супрацы з ізраільскімі спецслужбамі – гэта ў Іране ёй магло пагражаць да 10 гадоў зняволення. Пазней Тэгеран сцвярджаў, што затрыманне было звязанае з візавымі пытаннямі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў