У Іране каронавірус забіў высокапастаўленага чыноўніка


Махамад Мірмахамадзі.
Фота: irna.ir

Праз каронавірус памёр чалец Рады мэтазгоднасці (дарадчы орган пры вышэйшым кіраўніку Ірану) Махамад Мірмахамадзі, паведамляе іранскае агенцтва IRNA.

71-гадовы Махамад Мірмахамадзі (Mohammad Mirmohammadi) быў чальцом Рады мэтазгоднасці рашэнняў улады. Гэты орган кансультаваў аяталу Алі Хамэйні і вырашаў спрэчкі паміж ім і іранскім парламентам.

Каронавірусам таксама заразіліся віцэ-прэзідэнт Ірану, намеснік міністра аховы здароўя і два іранскія дэпутаты.

Паводле афіцыйных звестак, у Іране каронавірусам заразіліся каля 400 чалавек. Больш за 50 чалавек памерлі. Дарадца прэзідэнта Ірану заклікаў ЗША зняць санкцыі з краіны, каб яна магла змагацца з каронавірусам. Нагадаем, што ЗША выйшлі з ядравай здзелкі і ўвялі санкцыі супраць Ірану ў 2018 годзе.

Колькасць зарэгістраваных інфікаваных каронавірусам у свеце складае прыблізна 88 000 чалавек. «Кітайскі вірус» забіў больш за 3000 чалавек.

27 лютага стала вядома пра першы пацверджаны выпадак захворвання каронавірусам у Беларусі. Ён быў выяўлены ў іранскага студэнта, які прыляцеў з Баку 22 лютага.

Hавiны
У Беларусі ўжо тры пацыенты з падазрэннем на каронавірус
2020.03.01 15:55

Упершыню каронавірус новага тыпу выявілі 12 снежня 2019 года ў горадзе Ўу-Хань (правінцыя Хубэй у Кітаі).

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў