У Іране арыштавалі каля сотні студэнтаў


Паводле некаторых іранскіх палітыкаў, многія з іх не маюць дачынення да пратэстаў.

Сярод тысячы затрыманых жыхароў Ірану ў сувязі з антыўрадавымі пратэстамі дзевяноста – студэнты ўніверсітэтаў, падае BBC.

Юрыст Махмуд Садэгі, цяперашні дэпутат іранскага парламенту і прыхільнік рэформаў, паведаміў Інфармацыйнаму агенцтву іранскіх студэнтаў (ISNA), што многія затрыманыя студэнты не бралі ўдзел у дэманстрацыях.

Іншы дэпутат, Фарыд Мусаві, сказаў, што гэта «прафілактычны захад», і ў бліжэйшы час іх выпусцяць.

Падчас пратэстаў, якія распачаліся ў Іране 28 снежня, загінуў прынамсі 21 чалавек.

У сераду кіраўнік Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі абвесціў пра паразу «бунту».

Духоўны лідар Ірану аятала Алі Хамэнэі абвінаваціў у арганізацыі масавых пратэставых акцыяў «ворагаў Ісламскай рэспублікі».

Галоўнай прычынай пратэстаў эксперты называюць эканамічныя праблемы краіны і высокае беспрацоўе сярод моладзі.

ДД

Стужка навінаў