У горадзе Ахваз на захадзе Ірану сем асобаў памерлі ад ужывання метылавага спірту. Людзі думалі, што гэта іх уратуе ад каронавіруса, паведамляе агенцтва IRNA са спасылкай на мясцовую пракуратуру.
У пракуратуры дапускаюць, што колькасць смерцяў ад метанолу вырасце. Па стане на 8 сакавіка было вядома, што атруціліся 48 чалавек. Чатыры асобы пасля ўжывання метанолу страцілі зрок.
Міф пра тое, што алкаголь дапамагае ад каронавіруснай інфекцыі, распаўсюдзіўся ў сацсетках, адзначае IRNA. Чаму людзі ўжывалі метылавы спірт, агенцтва не ўдакладняе.
У Іране ўжо больш за 6,5 тысяч выпадкаў заражэння каронавірусам, 237 чалавек памерлі.
ЮВ belsat.eu