У Іраку 19 грамадзянак Расеі прысуджаныя да пажыццёвага зняволення


Фота - cont.ws

Суд у Багдадзе прысудзіў 19 грамадзянак Расеі да пажыццёвых тэрмінаў: жанчыны былі прызнаныя вінаватымі ва ўдзеле ў «Ісламскай дзяржаве» і падтрымцы тэрарыстаў.

З восені 2017 года ўлады Чачэніі арганізавалі вяртанне ў Расею больш за 100 жанчын і дзяцей, затрыманых у Сірыі і Іраку. Іх мужы, якія ваявалі на баку «Ісламская дзяржавы», былі забітыя або апынуліся ў турмах. Некалькіх жыхарак Дагестану пасля вяртання арыштавалі за ўдзел у незаконным узброеным фармаванні, некаторым з іх ужо вынеслі прысуды.

У красавіку ў Іраку прысудзілі да пажыццёвых тэрмінаў за ўдзел у «Даішу» дзвюх дагестанак. Паводле расейскага МЗС, на дадзены момант у турмах Багдаду ўтрымліваюцца ад 50 да 70 грамадзянак Расеі і больш за 100 іх дзяцей.

ІІ, belsat.eu, паводле Медуза

Глядзі таксама
Каментары