У інтэрнэце збіраюць подпісы за вывучэнне ў школе беларускай лацінкі


Ілюстратыўнае фота – Віктар Драчоў/ТАСС

Аўтары звароту на платформе «Зручны горад» просяць дадаць у прадмет беларускай мовы гадзіны па вывучэнні беларускага лацінскага алфавіту – «неад’емнай часткі беларускай мовы».

Стваральнікі петыцыі лічаць недарэчнасцю тое, што ў школьнай праграме няма беларускай лацінкі, хаця на ёй цяпер пазначаюць назвы вуліц, прыпынкаў і станцыяў метро.

«У выніку, многія беларусы яе не разумеюць. Уключэнне ў школьную праграму мінімуму па знаёмстве з беларускай лацінкай гэтак жа дазволіць лепш разумець граматыку іншых славянскіх моў на лацінскім алфавіце (польскую, чэшскую і iншыя)», – гаворыцца ў звароце.

Аўтары ініцыятывы прапануюць вывучаць лацінку на ўроках беларускай мовы.

Петыцыю адправяць у Міністэрства адукацыі 27 кастрычніка.

На момант публікацыі зварот падпісалі 378 чалавек.

ДД belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары