У інтэрнэце заклікаюць кіраўніцтва «Менсктранс» сысці ў адстаўку


На сайце petitions.by распачаўся збор подпісаў за тое, каб кіраўніцтва «Менсктранс» сыйшло ў адстаўку. Стваральнікі петыцыі звяртаюць увагу, што грамадскі транспарт Менску адсталы, а рашэнні кіраўніцтва непапулярныя і антыграмадскія.

У звароце, пад якім актыўна падпісваюцца людзі (цягам 10 хвілінаў колькасць падпісантаў вырасла з 1720 да 1904), прапаноўваецца генеральнаму дырэктару «Менсктранс» Лявонцію Папянку і ягонаму намесніку Віктару Тозіку падаць у адстаўку і саступіць свае месцы больш прагрэсіўным людзям.

У петыцыі пазначана, што рашэнні кіраўніцтва «Менсктранс» непапулярныя і антыграмадскія. У прыватнасці розгалас атрымала рашэнне, паводле якога кіроўцы менскіх аўтобусаў павінныя блак4аваць валідатары паміж прыпынкамі. Такім чынам «Менсктранс» хоча дамагчыся, каб больш пасажыраў аплочвалі праезд.

Гэтая захада, як паведамляе Telegram-канал «Работаем с Пушкиным!» ужо працуе ў грамадскім транспарце.

 

Hавiны
У Менску прыдумалі новы спосаб барацьбы з «зайцамі»
2020.02.03 17:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў