У інтэрнэце з'явіўся навагодні зварот Пуціна


У cеціва пачалі трапляць відэазапісы святочнага віншавання кіраўніка Расеі. Яго публікуюць жыхары Петрапаўлаўска-Камчацкага.

Новы год ужо наступіў на Далёкім Усходзе Расеі. Кадры з відэазвароту Уладзіміра Пуціна, які паказала там тэлебачанне, патрапілі ў інтэрнэт.

Згодна з апублікаваным ролікам, прамова кіраўніка Расеі цягнулася 3 хв. 43 с.

У звароце Пуцін кажа суайчыннікам, што «дамагчыся лепшага для сябе, сваёй сям’і, сваёй краіны можна толькі ўласнымі намаганнямі, агульнай, зладжанай працай».

«Нам трэба вырашыць нямала надзённых справаў – у эканоміцы, навуцы і тэхналогіях, у ахове здароўя, адукацыі і культуры, і, галоўнае, крок за крокам дамагацца падвышэння дабрабыту і якасці жыцця. Каб усе грамадзяне Расеі адчулі перамены да лепшага. Зрабіць гэта мы можам толькі самі. Памочнікаў у нас ніколі не было і ніколі не будзе. Таму нам трэба быць згуртаванай, адзінай, моцнай камандай», – гаворыцца ў віншаванні.

У звароце нічога не гаворыцца пра выбух у Магнітагорску, у выніку якога пад заваламі аказаліся амаль 80 чалавек, а чатыры асобы загінулі.

ДД

Стужка навінаў