У інтэрнэце з'явілася петыцыя за двухмоўе на беларускіх этыкетках


«Беларуская – таксама дзяржаўная» – блогер Антон Матолька і актывіст Ігар Случак прапануюць падпісацца за тое, каб беларуская мова з’явілася на айчынных таварах.

Беларускамоўныя назвы на прадуктах – рэдкасць. Прычына ў тэхнічным рэгламенце Мытнага саюзу. Цяпер расейская мова ў вонкавым аздабленні беларускай прадукцыі абавязковая, а беларуская дадаецца пры асаблівым жаданні вытворцы, як дапаўненне.

«Беларусь з’яўляецца адзінай краінай ЕАЭС, што мае дзве дзяржаўныя мовы, адна з якіх руская. Усе іншыя краіны ЕАЭС у сваім нацыянальным заканадаўстве маюць патрабаванне выкарыстоўваць пры інфармаванні аб таварах і паслугах дзяржаўную мову. У выніку гэтага склалася такая сітуацыя, што нацыянальныя і замежныя вытворцы выкарыстоўваюць мовы краін ЕАЭС і абавязковую расейскую мову, у большасці выпадкаў ігнаруючы беларускую мову і правы беларускамоўных спажыўцоў, – гаворыцца ў петыцыі.

Яе аўтары прапануюць унесці змены ў беларускі закон і абавязаць вытворцаў даводзіць інфармацыю на абедзвюх дзяржаўных мовах.

Міністэрства гандлю і антыманапольнага рэгулявання, якое займалася падрыхтоўкай праекту, лічыць, што абавязковае дадаванне беларускай мовы на ўпакоўкі немэтазгоднае, бо прынясе вытворцам дадатковыя кошты і нават страты.

Журналісты «Белсату» распыталі менчукоў, ці хацелі б яны бачыць беларускую мову на этыкетках айчынных прадуктаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў